Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гырканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тразора Мурза рве, а Мурзу рве Тразор! У момант гырканне узнялі такое, Ажно гудзе ўвесь двор. Корбан.

гырканіна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і гырканне.

гыркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і гыркаць (у 2 знач.). А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі. Колас.

гыркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў.. [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.

2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму‑н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.

гыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да гыркаць.