Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гу-гу,

У выразе: ні гу-гу (у знач. вык.) — а) загад або просьба маўчаць. — Толькі, браткі, ні шэп! Нікому ні гу-гу, што гэта я вам сказаў! Колас; б) маўчаць, не падаваць голасу. Пастукалася ў сенцы Палашка — ні гу-гу. Як морак па сядзібе прайшоў. Лобан.

гуана, нескл., н.

Сухі памёт дзікіх птушак, які скарыстоўваецца на ўгнаенне.

[Ісп. guano.]

гуаш, ‑ы, ж.

1. Непразрыстая фарба, расцёртая на вадзе з клеем і прымессю бяліл.

2. Карціна, малюнак, выканання гэтай фарбай.

[Фр. gouache.]

гуашавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гуашы, з’яўляецца гуашшу. Гуашавыя фарбы.

гу́ба, ‑ы, ж.

Тоўсты, у форме капыта грыб, які паразітуе на дрэвах; чага.

губа́ 1,ы́; мн. гу́бы, гу́б, Да́м; ж.

Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота. Верхняя губа. Ніжняя губа. Сціснуць губы. Цмокаць губамі.

•••

Заячая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.

З пенай на губах гл. пена.

Малако на губах не абсохла у каго гл. малако.

Надзьмуць губы гл. надзьмуць.

Развесіць губы гл. развесіць.

губа́ 2,ы́; мн. гу́бы, губ, Да́м; ж.

Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы СССР. Обская губа. Кандалакшская губа.

губа́ 3,ы́; мн. гу́бы, губ, Да́м; ж.

Гіст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная акруга ў Рускай дзяржаве 16–17 стст., якая адпавядала пазнейшаму павету.

губа́ 4,ы́, ж.

Разм. Гаўптвахта. — Ну, раскіс. Нервы распусціў, барышня. Вернемся, — на трое сутак на губу. Крапіва.

губавыя, ‑ых.

Сямейства грыбоў, якія звычайна паразітуюць на дрэвах.

губакветныя, ‑ых.

Сямейства раслін з двухгубым венчыкам, да якога адносяцца мята, шалфей і інш.

губасты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і губаты. Вада сцякае серабрыстымі струменьчыкамі з губастай пысы [лася], з шырокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў. В. Вольскі.

губасцік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства залознікавых з сінімі, чырвонымі або светла-жоўтымі кветкамі ў крапінку.

губаты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікімі тоўстымі губамі. Дома быў толькі адзін санлівы губаты хлопец, які ляжаў на ложку ў пінжаку і ботах. Мележ.