Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...градусны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: мае такую колькасць градусаў, якая названа ў першай частцы, напрыклад: дзесяціградусны, саракаградусны.

...грамовы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, першая частка якіх з’яўляецца лічэбнікам і абазначае: у столькі грамаў, колькі паказвае лічэбнік; напрыклад: дзесяціграмовы, двухсотграмовы.

...граф, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які займаецца апісаннем прадмета, паказанага ў першай частцы, напрыклад: бібліёграф, этнограф; б) які займаецца графічным узнаўленнем з дапамогай сродкаў, паказаных у першай частцы, напрыклад: пітограф, фатограф; в) які запісвае тое, што паказана ў першай частцы (пра апараты і інш.), напрыклад: сейсмограф, фанограф.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

...графія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: а) назвы навук, што апісваюць прадмет, паказаны ў першай частцы слова, напрыклад: геаграфія, лексікаграфія, этнаграфія; б) назвы розных кідаў графічнай перадачы чаго‑н. спосабам, паказаным у першай частцы, а таксама тых прадпрыемстваў, у якіх скарыстоўваюцца названыя спосабы, напрыклад: літаграфія, ксілаграфія.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

граб, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).

2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.

грабавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да граба. Грабавы ліст. Грабавы лес. // Зроблены з грабу. Плыве арба і сэрца скрыпам рэжа, Па дзёгцю плача грабавая вось. Калачынскі.

грабануць,

гл. грабяну́ць.

грабар, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае земляныя работы; землякоп. На пракладку асушальных канаў з рыдлёўкамі ў руках выходзілі тысячы калгасных грабароў, працавалі дзесяткі экскаватараў. Краўчанка.

грабарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да грабар.

грабарны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для земляных работ. Грабарны інструмент.