Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вібратар, ‑а, м.

Прылада, прыстасаванне для ўтварэння рытмічных хістанняў.

вібрацыйны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вібрацыі; заснаваны на вібрацыі. Вібрацыйны лямеш. Вібрацыйная заліўка падшыпнікаў.

вібрацыя, ‑і, ж.

1. Рытмічнае хістанне пругкага цела; дрыжанне. Вібрацыя машын.

2. Ваганне вышыні тону якога‑н. гуку (голасу, струны). Голас багаты вібрацыямі.

[Лац. vibratio.]

віброметр, ‑а, м.

Прылада, якой вымяраюцца простыя механічныя хістанні і вібрацыя машын, мастоў і пад.

вібрыраванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вібрыраваць.

вібрыраваць, ‑руе; незак.

1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.

2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.

вібрыён, ‑а, м.

Бактэрыя ў форме сагнутай палачкі або коскі. Халерны вібрыён.

[Фр. vibrion.]

віварый, ‑я, м.

Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання паддоследных жывёлін.

[Лац. vivarium.]

віват, выкл.

Брава, няхай жыве. / у знач. наз. віват, ‑а, м. Дружына рада. Смех. Віваты. І кубкі грукаюць часцей. Машара.

[Лац. vivat.]

вівісектар, ‑а, м.

Спецыяліст, які робіць вівісекцыі.