Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

велізарнасць і вялізарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велізарнага (вялізарнага). Велізарнасць (вялізарнасць) задач.

велізарны і вялізарны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.

2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.

вядзенне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. весці (у 1, 2 і 6 знач.).

вядзерца, ‑а; Р мн. ‑рац; н.

Памянш. да вядро (у 1 знач.); невялікае вядро. З вядзерцам у руцэ.. [Ядвіся] скоранька ішла да студні. Колас.

вядзьмак, ведзьмака, м.

Тое, што і вядзьмар.

вядзьмар, ведзьмара, мн. ведзьмары, ‑оў; м.

Той, хто займаецца вядзьмарствам. На шурпатай кары клалі знак ведзьмары На людскую нядолю і гора. Колас.

вядзьмарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да вядзьмар.

вядзьмарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вядзьмарства.

вядзьмарства, ‑а, н.

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на лёс чалавека і прыроду.

вядзьмарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Займацца вядзьмарствам.