Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вуалевы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, сшыты з вуалі (у 1 знач.).

вуаль, ‑і, ж.

1. Лёгкая празрыстая тканіна.

2. Кавалак такой тканіны або сеткі на жаночых капелюшах. У пакоі сядзела Цыля.. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль. Асіпенка.

3. Спец. Налёт на негатыве, які зніжае кантрастнасць фотаздымка.

[Фр. voile.]

вуаліраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Наўмысна рабіць што‑н. не зусім ясным, выразным.

вугал, ‑гла, м.

1. Месца, дзе сутыкаюцца два бакі аднаго прадмета; рог. Вугал стала, дома. ▪ Хлопец сядзіць на прызбе Максімавай хаты, каля вугла, сочыць за паплаўком і час ад часу азіраецца. Брыль. // Рог на перакрыжаванні дзвюх вуліц. Шырокі двор на вуглу.. вуліцы ажывае. Чорны.

2. Тое, што і кут (у 1 знач.). У вуглу ад вуліцы стаяў меншы столік, на якім у беспарадку валяліся.. цацкі. Даніленка.

3. Тое, што і кут (у 3 знач.); прытулак. Вось хата, цёплы родны вугал, А на стале пахучы хлеб. Хведаровіч.

4. Спец. Частка плоскасці паміж дзвюма прамымі лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта. Прамы, востры, тупы вугал. Вяршыня вугла.

•••

Нямецкі вугал — гладкі, без выступаў вугал (хаты). Калісьці.. [хата] мела даволі самавіты выгляд: складзена на нямецкі вугал, чатыры акны з аканіцамі. С. Александровіч.

Згладзіць вострыя вуглы гл. згладзіць.

З-за вугла (напасці, ударыць і пад.) — спадцішка, без папярэджання, вераломна.

ву́галь, ‑ю; мн. вуглі́, ‑ёў і вугалі́, ‑ёў; м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны вугаль. Буры вугаль.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва. Драўняны вугаль. // Матэрыял для малявання. Маляваць вугалем.

•••

Белы вугаль — рухаючая сіла вады.

Блакітны вугаль — рухаючая сіла ветру.

вугальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.

•••

Вугальная кіслата гл. кіслата.

вугальшчык, ‑а, м.

1. Работнік вугальнай прамысловасці.

2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль. // Рабочы вугальнага склада.

вугальшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вугальшчык.

вугельчык, ‑а, м.

Тое, што і вугольчык. Вочы ў абодвух [сыноў] чорненькія, як вугельчыкі. Чорны.

вуглаватасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вуглаватага. Вуглаватасць почырку.