Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...валентны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: здольны злучацца з атамамі іншага элемента ў прапорцыі, вызначанай у адносінах да вадароду і паказанай першай часткай слова, напрыклад: аднавалентны, двухвалентны, полівалентны.

...варэнне, ‑я, н.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыгатаванне тых ці іншых прадуктаў шляхам варкі, напрыклад: мылаварэнне, піваварэнне.

ва, прыназ. з РВМ.

Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт.

ваба, ‑ы, ж.

Падзыванне (птушак, звяроў) падробленым голасам (гукам).

вабенне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вабіць (у 2 знач.).

вабленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вабіць (у 1 знач.).

вабнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вабнага; прывабнасць. Дзіўнае злучэнне чорнай сталі і гэтай нечаканай мяккасці надавала вачам.. нейкую незвычайную вабнасць. Зарэцкі.

вабны, ‑ая, ‑ае.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, цягне да сябе; прывабны. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ганец павяртае ізноў у лясок. Глебка. Я па садзе іду — шмат пладоў залатых Цешаць вока сузор’ямі вабнымі. Панчанка.

вабік, ‑а, м.

Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Я пускаю чучала качкі ў трыснёг і раз-пораз пакрэкваю ў вабік. Хомчанка.

вабільшчык, ‑а, м.

Паляўнічы, які падзывае вабікам птушак або звяроў.