Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ачаг, ‑а, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.

2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. ▪ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.

3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.

ачаговы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ачага (у 1 знач.).

ачалавечанне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. ачалавечыцца.

ачалавечаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ачалавечыць.

ачалавечванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачалавечвацца — ачалавечыцца.

ачалавечвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ачалавечыцца.

2. Зал. да ачалавечваць.

ачалавечваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ачалавечыць.

ачалавечыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Стаць падобным на чалавека, набыць уласцівасці чалавека. // Стаць чалавечным, гуманным.

ачалавечыць, ‑вечу, ‑вечыш, ‑вечыць; зак., каго-што.

Надзяліць каго‑, што‑н. уласцівасцямі чалавека. // Развіць уласцівасці чалавека ў кім‑, чым‑н.; зрабіць чалавечным, гуманным.

ачамярэлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў горкі, як чэмер; які надакучыў, абрыдзеў.