Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

...ана,

Другая частка складана-скарочаных слоў, якая сама з’яўляецца скарачэннем слоў: аддзел народнай асветы, напрыклад: райана, гарана, аблана.

ан..., прыстаўка

гл. а 2...

анабаптызм, ‑у, м.

Рэлігійны рух, які пачаўся ў Германіі ў 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў і набыў форму сацыяльная пратэсту супраць феадальнага прыгнёту.

[Ад грэч. anabaptizo — зноў хрышчу.]

анабаптыст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік анабаптызму.

анабаптыстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да анабаптыст.

анабаптысцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анабаптызму і анабаптыста. Анабаптысцкі рух.

анабіёз, ‑у, м.

Часовае запаволенне або спыненне жыццёвых працэсаў у арганізме пад уплывам неспрыяльных умоў (напрыклад, пры ахаладжэнні, адсутнасці вады).

[Ад грэч. anabiosis — ажыўленне.]

анагр, ‑а, м.

Дзікі асёл, які водзіцца ў Паўднёва-Заходняй Азіі.

[Грэч. anagros.]

анаграма, ‑ы, ж.

Перастаноўка літар у слове, пры якой атрымліваецца новае слова, напрыклад: нос — сон, ліпа — піла.

[Грэч. anagramma.]

анаконда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Самая вялікая змяя сямейства ўдававых, якая водзіцца ў трапічных лясах Гвіяны, Бразіліі, Пэру.