Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аз, аза, м.

1. Старадаўняя назва літары «а». Аз, букі, ведзі... — а, б, в...

2. займ. У царкоўнаславянскай мове — назва першай асобы адз. ліку.

3. толькі мн. (азы́, азо́ў). Самы пачатак.

•••

Пачаць з азоў гл. пачаць.

азагаловіць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., што.

Даць назву, загаловак чаму‑н. Азагаловіць твор.

азагалоўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азагаловіць.

азагалоўлівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да азагалоўліваць.

азагалоўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азагаловіць.

азадак, ‑дка, м.

Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.

азадачанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан азадачанага.

азада́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць 1.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, замінцы; збянтэжаны. Цяпер яны стаялі каля пісьмовага стала ўсе: натапыраны Барушка, азадачаны Васіль Пятровіч, абыякавы Понтус і ціхамірная Ала. Карпаў.

азада́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць 2.

азадачванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азадачваць 2 — азадачыць 2.

азадачваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць 1.

азадачваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць 2.