Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аазіс, ‑а, м.

Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак. // перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.

[Грэч. oasis з егіп.]

аазісны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аазіса. Аазісная расліннасць.