Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чэх,

гл. чэхі.

чэхі, ‑аў; адз. чэх, ‑а, м.; чэшка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. чэшкі, ‑шак; ж.

Заходнеславянскі народ, які са славакамі складае асноўнае насельніцтва Чэхаславакіі.

чэцця-мінея, чэцці-мінеі, ж.

Тое, што і мінея.

чэчэнец,

гл. чэчэнцы.

чэчэнка,

гл. чэчэнцы.

чэчэнскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэчэнцаў, які належыць, уласцівы ім. Чэчэнская мова. Чэчэнская шашка.

чэчэнцы, ‑аў; адз. чэчэнец, ‑нца, м.; чэчэнка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. чэчэнкі, ‑нак; ж.

Народ, які з інгушамі складае асноўнае насельніцтва Чэчэна-Інгушскай АССР.

чэшка,

гл. чэхі.

чэшскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Чэхіі, чэхаў, які належыць, уласцівы ім.