Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

еўрапеоідка,

гл. еўрапеоіды.

еўрапеоідны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: еўрапеоідная раса гл. раса 1.

еўрапеоіды, ‑аў; адз. еўрапеоід, ‑а, м.; еўрапеоідка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. еўрапеоідкі, ‑дак; ж.

Людзі, якія належаць да еўрапеоіднай расы.

еўрапеізавацца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Перабудавацца (перабудоўвацца) на еўрапейскі лад, узор.

2. толькі незак. Зал. да еўрапеізаваць.

еўрапеізаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад, узор.

еўрапеізацыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. еўрапеізаваць і стан паводле знач. дзеясл. еўрапеізавацца.