Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іржышча і ржышча, ‑а, н.

1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.

2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.

іржэўнік і ржэўнік, ‑а, м.

Тое, што і (і)ржышча. У ржэўнік парванымі, патузанымі ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган. Каровы спакойна наеліся каля бору на ржэўніку. Чарот.

іржэўніна і ржэўніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна сцябліна збажыны на зжатым полі. Нават кожная ржэўніна па-свойму сустрэне вясну; нагрэтая — лусне. Ермаловіч.