Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіёк, кійка, м.

Невялікі кій; тое, што і кій. Разважліва гаварыў дзед Мікалай, абапёршыся на адпаліраваны да глянцу кіёк. Даніленка.

кіёск, ‑а, м.

Невялікая лёгкая будыніна для дробнага гандлю. Кніжны кіёск. Газетны кіёск. ▪ Буднік у першым жа кіёску купіў паперы і, напісаўшы на ёй некалькі слоў, заспяшаў у горад. Галавач.

[Фр. kiosque з перс.]

кіёчак, ‑чка, м.

Памянш. да кій, кіёк.

кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.

Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.

кіў, ківа, м.

Разм. Тое, што і ківок. Ківалі галавы.. [Юзік] згадзіўся з Юркевічам. Мурашка. Не паслухае ківа, дык паслухае кія. Прыказка.

кіўнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да ківацца.

кіўнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да ківаць.