д’ябальскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да д’ябла. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. // перан. Злосны, каварны. Д’ябальскі намер. ▪ Гаворыць Бушмар і з д’ябальскаю ўсмешкаю ідзе да .. [Вінцэнтага]. Чорны.
2. Незвычайны, дужа моцны. Д’ябальскі холад. ▪ [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, .. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку. Зарэцкі.
д’ябальшчына, ‑ы, ж.
Разм. (звычайна ў клічных выразах). Пра незразумелы збег абставін, недарэчнае становішча. — Што за д’ябальшчына: замок адкрыты, а дзверы не адчыняюцца. Прокша.