Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біяцэналогія, ‑і, ж.

Раздзел экалогіі, які вывучае раслінныя і жывёльныя групоўкі ў іх сукупнасці.

біяцэноз, ‑у, м.

Прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць участак біясферы, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і маюць пэўныя адносіны паміж сабою і іншымі фактарамі асяроддзя.

[Ад грэч. bíos — жыццё і koinós — агульны.]

біяэнергетыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Біялагічная энергетыка (вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў).

біё... (а таксама бія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад: біёніка, біёграф, біёлаг.

[Ад грэч. bíos — жыццё.]

біёграф, ‑а, м.

Складальнік чыёй‑н. біяграфіі. Біёграф Янкі Купалы.

біёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біялогіі.

біёнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біёнікі.

біёніка, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі.

біўні, ‑яў; адз. бівень, біўня, м.

Вельмі развітыя разцы або іклы ў некаторых млекакормячых (сланоў, дзікоў, бегемотаў і інш.). Слановыя біўні.

б’еф, ‑а, м.

Участак ракі або канала паміж дзвюма плацінамі, двума шлюзамі. Дзесятая брама зачыняецца ўслед за параходам, і мы плывём б’ефам, так завецца паміжшлюзавы прастор. Галавач.

[Фр. bief.]