Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фабрыка-кухня, фабрыкі-кухні; Р мн. фабрык-кухань; ж.

Буйное прадпрыемства грамадскага харчавання з масавым механізаваным прыгатаваннем ежы. Фабрыка-кухня .. адпускае 6500 абедаў у суткі. «Маладосць».

фабрыкаванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фабрыкаваць.

фабрыкаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фабрыкаваць.

фабрыкавацца, ‑куецца; незак.

Зал. да фабрыкаваць.

фабрыкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

1. Уст. Рабіць што‑н. фабрычным спосабам.

2. перан. Разм. Рабіць і распаўсюджваць што‑н. ілжывае, фальшывае. Фабрыкаваць плёткі. Фабрыкаваць фальшывыя дакументы.

фабрыкант, ‑а, М ‑нце, м.

1. Капіталіст — уладальнік фабрыкі (у 1 знач.). Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан Забіралі ўсё дачыста У рабочых і сялян. Грахоўскі.

2. перан.; чаго. Іран. Той, хто фабрыкуе што‑н.; стваральнік і распаўсюджвальнік чаго‑н. Фабрыкант маны і розных чутак.

[Лац. fabricans, fabricantis.]

фабрыканцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фабрыканта (у 1 знач.), належыць фабрыканту. Фабрыканцкі разлік.

фабрыканціха, ‑і, ДМ ‑цісе, ж.

Разм. Жонка фабрыканта (у 1 знач.).

фабрыкат, ‑у, М ‑каце, м.

Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці. Тэкстыльныя фабрыкаты.

[Ад лац. fabricatus — выраблены.]

фабрыкацыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фабрыкаваць.

[Ад лац. fabricatio — выраб.]