Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

убаўляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да убавіць.

убегчы, убягу, убяжыш, убяжыць; убяжым, убежыце, убягуць; пр. убег, ‑ла; заг. убяжы; зак.

Увайсці куды‑н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Сабаленка. Праз колькі дзён Кірылка сам не свой убег у дом і паказаў свежую газету. «Мама! Мама! Вось тут — я!» Даніленка.

убелены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убяліць.

убельвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убяліцца.

2. Зал. да убельваць (гл. убяліць у 1 знач.).

убельваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да убяліць (у 1, 2 знач.).

уберагацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уберагчыся.

2. Зал. да уберагаць.

уберагаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уберагчы.

уберагчы, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. убярог, уберагла, ‑ло; заг. уберажы; зак., каго-што.

1. Зберагчы, хаваючы, абараняючы ад каго‑, чаго‑н. [Лабыш:] Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе. Козел. У голасе старога Глушака Ганне пачуўся папрок: не ўберагла [дзіця]! Мележ. [Вера] ў любімай сваёй вопратцы — у адзенні колеру бэж і ў жакетцы з карычневага футра, якія яна ўберагла ад рынку. Мікуліч. // Ахаваць (ад чаго‑н. непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). [Галя:] — А на тых жа курортах, кажуць, столькі спакус, што хто яго ведае, ці ўберажэ сябе. Сабаленка.

уберагчыся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. убярогся, убераглася, ‑лося; заг. уберажыся; зак.

Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся. Галавач. [Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам. Бачыла. Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог. Новікаў. // Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал». Клімковіч.

уберажоны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уберагчы.