Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабвыкнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. паабвыкся, ‑выклася; зак.

Разм. Прывыкнуць паступова да каго‑, чаго‑н., дзе‑н. Людзі трохі паабвыкліся, асмялелі. Сачанка.

паабвязвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты паабвязваліся хусткамі.

паабвязваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці прыйшлі, паабвязвалі яблынькі саломай. Брыль.

2. і без дап. Абвязваць некаторы час.

паабвівацца, ‑аецца; зак.

Абвіцца — пра многае, многіх. Ліяны паабвіваліся вакол дрэў.

паабвіваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абвіць усё, многае. Хмель паабвіваў ганкі.

паабвінавачваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абвінаваціць усіх, многіх.

паабвісаць, ‑ае; зак.

Абвіснуць — пра ўсё, многае. Галіны бярозы паабвісалі.

паабгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгабляваць усё, многае. Паабгаблёўваць дошкі.

паабгаджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абгадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабгаджваць усе сцены.

паабганяць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Абганяючы, выперадзіць усіх, многіх. Паабганяць машыны.

2. Абараць акучнікам усё, многае. Паабганяць усе буракі.