Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наабпальваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абпаліць многа чаго‑н. Наабпальваць гаршкоў.

наабразаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абрэзаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабразаць галін. Наабразаць мяса.

наабрэзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наабразаць.

наабстругваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абстругаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабстругваць жэрдак.

наабсякаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абсячы вялікую колькасць чаго‑н. Наабсякаць сукоў.

наабтрасацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і наатрасацца.

наабтрасаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наатрасаць.

наабцярэбліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абцерабіць вялікую колькасць чаго‑н. Наабцярэбліваць вецця. Наабцярэбліваць буракоў.

наабчышчаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абчысціць вялікую колькасць чаго‑н. Наабчышчаць яблык.

наабчэсваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абчасаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабчэсваць бярвенняў.