Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заакіянскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за акіянам. Заакіянскія краіны. // Які робіцца за акіян. Заакіянскае падарожжа. // Прывезены, прысланы з-за акіяна. Заакіянскія тавары. Заакіянскі місіянер.

заалагічны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.

2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.

•••

Заалагічны парк (сад) гл. парк.

заалогія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае жывёльны свет. // Прадмет выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. Урокі заалогіі. // Разм. Падручнік па заалогіі. Купіў заалогію і хімію.

заапарк, ‑у, м.

Заалагічны парк.

заапладзіраваць, ‑рую, ‑ру еш, ‑руе; зак.

Пачаць апладзіраваць.

заарандаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Узяць у арэнду. Моўша ліквідаваў свае справы і перабраўся ў Панямонь, а скарбовую зямлю заарандаваў дзядзька Марцін. Колас.

заарандоўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заарандаваць.

заараны і завораны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заараць.

заарацца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыкрыцца, засыпацца зямлёй. Іржэўнік заараўся.

2. Разм. Захапіўшыся ворывам, забыць на час. Нешта бацька заараўся і на абед не прыехаў.

3. Разм. Стаміцца, доўга аручы. За дзень закасіўся, заараўся.

заараць 1, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Аручы, прыкрыць, засыпаць зямлёй. Заараць лубін. ▪ Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне заараў у глебу разам з гноем. Ермаловіч.

2. Разм. Аручы, захапіць кавалак чужой зямлі, чужога ўчастка. То закосіш чужога трохі, то заарэш, а праз гэта кожны дзень сваркі, панятыя. Галавач.

3. Абл. Узараць. Група партызан — дзесяць падвод — ехала ў вёску памагчы сялянам заараць зямлю пад жыта. Пестрак.

•••

Заараць носам (зямлю) — упасці ніцма ад удару або спатыкнуўшыся.

заараць 2, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак.

Разм. Пачаць араць.