Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вагавіты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі. Вагавіты колас. // перан. Значны. Усе пакручваюць галовамі .., калі пачынаецца гаворка пра некаторых навічкоў-будаўнікоў, якія сваю, пакуль што яшчэ не надта вагавітую, палучку растрачваюць за некалькі дзён. Кулакоўскі.

вагальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вагання, уласцівы ваганню (у 1 знач.). Вагальны рух.

ваганетка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікі вагон або платформе, прыстасаваныя для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах. Свежасцю ночы патыхае з шырокіх адчыненых варот, адкуль з мяккім грукатам коцяцца бярвенні і кладуцца на ваганетку, каб пасля пад’ехаць да станка. Пестрак. Мел і гліна падвозяцца да.. [басейнаў] ваганеткамі з кар’ераў. М. Ткачоў.

ваганетчык, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на ваганетцы.

ваганетчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ваганетчык.

ваганне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вагацца.

2. перан. Нерашучасць, няўпэўненасць; сумненне. Ныла сэрца. Тут быў і страх і ваганне, і адсутнасць надзейнага памочніка, што Андрэй лічыў самым важным. Пташнікаў. І таму, што не знаў ён ніколі Ні вагання, ні страху ў баю, За народ свой змагаўся, за волю, — Пра яго спяём песню сваю. Танк. Калі падышоў патрэбны аўтобус, .. [Алесь] без ваганняў ускочыў у яго і паехаў у напрамку да Камароўкі. Броўка.

3. перан. Няўстойлівасць, пераменлівасць. Ваганні тэмпературы.

вагануцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Аднакр. да вагацца (у 1 знач.).

вагануць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Аднакр. да вагаць.

вагар, ‑а, м.

1. Рычаг для рэгулявання чаго‑н. або кіравання чым‑н. Вагар кіравання. Вагар руля.

2. перан. Сродак для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Друкаваная і вусная прапаганда — важнейшы вагар камуністычнага выхавання народа. «Беларусь».

вагацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз. Маятнік вагаўся важна, без звыклага цікання. Карпаў. Чайная была амаль пустая, толькі ў кутку, дзе вагалася, зачапіўшыся за рагаты фікус, доўгая фіранка, сядзела некалькі наведвальнікаў. Савіцкі. Дзверы віселі на адной завесе, падлога вагалася. Асіпенка.

2. перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць; сумнявацца. [Лабановіч] пэўны час вагаецца, але даволі хутка знаходзіць выхад у збліжэнні з перадавым сялянствам. Пшыркоў. [Георгій], відаць, вагаўся — хацелася ўбачыць бацьку, асабліва цяпер, калі ён стаяў побач, за дзвярыма, калі быў чуваць яго голас. Мележ.

3. перан. Быць няўстойлівым, хісткім, непастаянным; мяняцца. Вышыня сцябла розных сартоў кукурузы вагаецца ў межах ад 0,5 да 4,5 метра і вышэй.