Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бабоўнік, ‑у, м.

1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.

2. зб. Сцяблы бобу.

3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.

бабралавецкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да лоўлі баброў, да бабраловаў. Бабралавецкая брыгада. Бабралавецкія снасці.

бабралоў, ‑лова, м.

Той, хто займаецца адловам баброў.

бабраня і бабранё, ‑няці; мн. бабраняты, ‑нят; н.

Дзіцяня бабра.

бабровы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.

•••

Бабровы струмень гл. струмень.

Бабровыя гоны гл. гон.

бабровіна, ‑ы, ж.

Мяса бабра.

баброў, ‑ова.

Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль.

баброўнік, ‑а, м.

Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В. Вольскі.

бабрыны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бабровы (у 1 знач.). Бабрыная нара.

бабрыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Самка бабра.