Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэўтонец, ‑нца, м.

Рыцар Тэўтонскага ордэна.

тэўтонка,

гл. тэўтоны.

тэўтонскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэўтонаў, які належыць, уласцівы ім. Тэўтонскія плямёны.

•••

Тэўтонскі ордэн (гіст.) — каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства ў 13–15 стст., якія праводзілі агрэсіўную палітыку ва Усходняй Еўропе.

тэўтоны, ‑аў; адз. тэўтон, ‑а, м.; тэўтонка, ‑і, ДМ ‑нцы; тэўтонкі, ‑нак; ж.

Старажытныя плямёны германскага паходжання. // Кніжн. Ужываецца часам як агульная назва германскіх народаў.