Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гічаны, ‑оў; адз. гічан, ‑а, м.

Абл. Націнне буракоў, бручкі. Я — мужык, Я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Колас.

гічка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Верхняя частка завязанага мяшка, торбы. Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка. Капыловіч.

гічка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі. У гічцы — дужыя грабцы. Лужанін.

[Англ. gig.]

гіяцынт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі.

2. Назва некаторых каштоўных камянёў (гранату, аметысту і інш.) жоўтага, чырвонага або аранжавага колеру.

[Ад імя старажытнагрэчаскага міфічнага юнака, якога быццам забіў Апалон і ператварыў у кветку.]

гіяцынтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гіяцынту (у 1 знач.). Гіяцынтавы пах.

2. Зроблены з гіяцынту (у 2 знач.); з гіяцынтам (гіяцынтамі). Гіяцынтавы пярсцёнак.