Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іанізатар, ‑а, м.

1. З’ява, якая выклікае іанізацыю. Іанізатары атмасферы. Рэнтгенаўскія прамяні з’яўляюцца іанізатарамі.

2. Апарат для атрымання дадатна або адмоўна зараджаных паветраных іонаў.

іанізацыйны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іанізацыі.

іанізацыя, ‑і, ж.

Утварэнне іонаў. Іанізацыя газаў. Іанізацыя паветра.

іанітны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іанітаў, мае ў сабе іаніты. Іанітныя смолы.

іаніты, ‑аў; адз. іаніт, ‑а, М ‑ніце, м.

Рэчывы, здольныя выклікаць абмен іонамі, уплываць на абмен іонаў. Іаніты — адна з разнавіднасцей пластмас, якія маюць электрычна зараджаныя групы. «Маладосць».

іанічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.

іарданец,

гл. іарданцы.

іарданка,

гл. іарданцы.

іарданскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іарданіі, іарданцаў, належыць ім. Іарданскія землі. Іарданская культура.

іарданцы, ‑аў; адз. іарданец, ‑нца, м.; іарданка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іарданкі, ‑нак; ж.

Жыхары Іарданіі.