Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ёкат, ‑у, М ёкаце, м.

Тое, што і екатанне.

ёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Абзывацца адрывістым гукам, падобным на «ёк» (звычайна пра коней). Пад камандзірам ударнай роты Чыжыкам ёкае селязёнкай рослы конь. Лупсякоў.

2. Незак. да ёкнуць (у 2 знач.).

ёкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ёкаць (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сціснуцца, неспадзявана замерці ад чаго‑н. (пра сэрца). Ля дзвярэй адразу спаткаў барадаты швейцар з залатымі лампасамі і паглядзеў з такой ганарыстай важнасцю, што ў мяне ёкнула сэрца. Карпюк. Тады сэрца .. [Тамары] ёкнула, на нейкі момант спынілася, а потым закалацілася часта-часта. Васілёнак. / у безас. ужыв. Хлопцы пайшлі, а ў Макара ёкнула ў грудзях. Асіпенка.

ёлачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ёлкі (у 2 знач.). Ёлачныя цацкі. ▪ Колькі гоману, радасці, вясёлай мітусні! І ў кожнага ў вачах гараць, пераліваюцца ёлачныя агні. Лынькоў.

ёлка, ‑і, ДМ ёлцы; Р мн. ёлак; ж.

1. Тое, што і елка. Пад ёлкамі шарэлі штодня і ніклі апошнія лапікі снегу. Лынькоў.

2. Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к святу Новага года. Навагодняя ёлка. ▪ Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая... Колас. // Пра дзіцячае навагодняе свята з песнямі, танцамі вакол упрыгожанай ёлкі. Пайсці ў школу на ёлку.

ёлкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ёлкага.

ёлкнуць, ‑не; незак.

Станавіцца ёлкім; ялчэць. Сала пачынае ёлкнуць.

ёлкі, ‑ая, ‑ае.

Прагорклы, з непрыемным рэзкім пахам (пра нясвежыя тлушчы). А за дзвярамі, у цёмнай палавіне.. гадамі ў кублах ляжала старое ёлкае сала. Гроднеў.

ёлуп, ‑а, м.

Лаянк. Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп. — У, ёлуп.., — лаяў сябе дырэктар. — Як жа яно так? Што ж гэта магло здарыцца? Караткевіч. [Нупрэю], відаць, прыемна было бачыць, што я не ёлуп які, а ўсяму вучуся, усё пераймаю ад яго. Сабаленка.

ёлупень, ‑пня, м.

Тое, што і ёлуп. «Нічога ты, ёлупень, не разумееш. І ніколі табе не зразумець нас», — падумала Валя. Сіняўскі.