Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

табарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да табара, уласцівы яму. Табарная стаянка. Табарныя песні і танцы.

табарыты, ‑аў; адз. табарыт, ‑а, М ‑рыце, м.

Прыхільнікі рэвалюцыйнага напрамку ў антыфеадальным нацыянальным руху чэшскага народа ў 15 ст.; удзельнікі гусіцкіх войнаў.

табасаран,

гл. табасараны.

табасаранец,

гл. табасаранцы.

табасаранка,

гл. табасараны і табасаранцы.

табасаранскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да табасаранаў і табасаранцаў, які належыць, уласцівы ім. Табасаранская мова. Табасаранскія пасяленні.

табасаранцы, ‑аў; адз. табасаранец, ‑цца, м.; табасаранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. табасаранкі, ‑нак; ж.

Тое, што і табасараны.

табасараны, ‑ран; адз. табасаран, ‑а, м., табасаранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. табасаранкі, ‑нак; ж.

Народнасць, якая гаворыць на адной з моў лезгінскай групы іберыйска-каўказскай сям’і і жыве ў Табасаранскім і Хіўскім раёнах Дагестана.

табачны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і тытунёвы. Балела галава, гудзела ад напружання, ад табачнага дыму. Шамякін.

табе,

гл. ты.