Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наабкалочваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абкалаціць многа чаго‑н. Наабкалочваць груш з дрэва.

наабкопваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абкапаць вялікую колькасць чаго‑н.

наабломваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абламаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабломваць галін. ▪ Успамінаю, як маці мяне .. пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Брыль.

наабломліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наабломваць.

нааблузваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Аблузаць вялікую колькасць чаго‑н. Нааблузваць гарбузікаў.

нааблупліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Аблупіць вялікую колькасць чаго‑н.

нааблушчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Аблушчыць вялікую колькасць чаго‑н. Нааблушчваць бобу.

наабменьваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абмяняць значную колькасць чаго‑н. Наабменьваць марак.

наабмотваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абматаць вялікую колькасць чаго‑н. чым‑н.

наабмываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абмыць вялікую колькасць чаго‑н. Наабмываць буракоў.