Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ка 1, нескл., н.

Назва літары «к».

ка 2, прыназ. з Д.

Ужываецца замест «к 2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.

каагулянт, ‑у, М ‑нце, м.

Хімічны рэактыў, які выклікае каагуляцыю.

каагулят, ‑у, М ‑ляце, м.

Асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

каагулятар, ‑а, м.

Апарат для прамысловай апрацоўкі калоідных сістэм (для выдзялення каагуляту).

каагуляцыя, ‑і, ж.

Працэс згортвання, асядання часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

[Ад лац. coagulatio — згортванне, згушчэнне.]

каагуліравацца, ‑руецца; незак.

1. Паддавацца каагуляцыі.

2. Зал. да каагуліраваць.

каагуліраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) каагуляцыі.

каалін, ‑у, м.

Белая вогнетрывалая гліна, якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай і інш. відах вытворчасці.

[Ад геагр. назвы.]

каалінавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кааліну, складаецца з кааліну. Каалінавыя пароды. Каалінавая гліна.

каалініт, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал, састаўная частка большасці глін, асабліва каалінавых.