Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жабраванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. жабраваць.

жабраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Збіраць міласціну. Не ўмеў шанаваць — ідзі жабраваць. Прыказка. Хто з маладосці ні працуе, той на старасці жабруе. Прыказка. // што і чаго. Разм. Выпрошваць; дакучаць просьбамі. Селядцоў за суткі прапіваў .. заробак і пасля жабраваў махоркі ў рабочых. Пестрак.

жабравы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і жаберны.

жабрадыхаючыя, ‑ых.

Членістаногія, якія дыхаюць пры дапамозе жабраў.

жабрак, ‑а, м.

Той, хто жабруе і жыве з міласціны; старац. Старцаў вёў відушчы жабрак. Хомчанка.

жабрацкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жабрака, належыць яму. Жабрацкай торба.

2. перан. Вельмі малы, мізэрны. Жабрацкія грошы. Жабрацкі скарб.

3. Вельмі бедны. Слова «рыштант» ідзе на спад, у нябыт. Як ідзе ў нябыт жабрацкая вёска... Лынькоў.

жабрацтва, ‑а, н.

1. Занятак жабрака; жабраванне. Жабрацтва і папрашайніцтва — спадчына цяжкага мінулага. «Звязда».

2. Жабрацкае становішча; вялікая беднасць. Незлічоныя падаткі ў даход царскай і мясцовай казны даводзяць .. [селяніна] да жабрацтва. Лушчыцкі.

3. зб. Жабракі. Густа жабрацтва па сёлах паслося, Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях. Купала.

жабрачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да жабрак.

жабрачы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і жабрацкі. Няма цяпер тых лахманоў жабрачых, Ні курных хат і ні лапцей. Гаўрусёў.

жабрачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. — Калісь малым я жабрачыў... Давялося з кайстраю пахадзіць. Шамякін.