Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іхтыёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне іхтыялогіі.

і́цвіна, ‑ы, ж.

Абл. Адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі. Іцвіны сцягвалі галоўкі саней, захоўваючы такім чынам іх першапачатковую форму, і ад іцвін у вялікай меры залежаў працоўны век саней. «Помнікі».

ішак, ‑а, м.

1. Свойскі асёл.

2. Лаянк. Пра ўпартага неразумнага чалавека.

[Азербайдж.]

ішачы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць, уласцівы ішаку. Ішачы голас.

ішачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

ішыяс, ‑у, м.

Захворванне сядалішчнага нерва.

[Ад грэч. ischias — таз, бядро.]

ішэмія, ‑і, ж.

Малакроўе органа ці асобнага яго ўчастка з-за абмежаванасці прытоку крыві пры закупорцы або спазмах артэрый.

[Грэч. ischō — затрымліваю і haima — кроў.]

іў, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для перадачы голасу каня пры брыканні.