з’арыентавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

1. Вызначыць па якіх‑н. арыенцірах сваё месца знаходжання або напрамак руху. Паходня прыбавіў кроку і ўжо больш з’арыентаваўся, перайшоўшы Свіслач .. і ўбачыўшы цёмныя шапкі дрэў гарадскога парку. Хадкевіч.

2. перан. Разм. Разабрацца ў чым‑н., вызначыць, як належыць дзейнічаць. Правільна з’арыентавацца ў падзеях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)