з’арыентаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Адкарэкціраваць рух, размяшчэнне чаго‑н. па якіх‑н. арыенцірах. З’арыентаваць касмічную станцыю па Сонцы і Месяцы.

2. перан. Дапамагчы каму‑н. хутка разабрацца ў абставінах. Усё пісьменнікам прадумана, прадугледжана, каб пасяліць у чытача з першых жа старонак інтрыгу і з’арыентаваць яго на цярплівае даследаванне. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)