з’арганізаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. Аб’яднаць, згуртаваць для якой‑н. мэты; арганізаваць. З’арганізаваць масы.

2. Стварыць, заснаваць што‑н., пакласці пачатак існаванню чаго‑н. Адным словам, у той вечар, як выступіў Шульга, у нас быў гэтакі зрух, што я ўжо радаваўся: рагазінцы першымі ў раёне з’арганізуюць калгас. Сабаленка.

3. Наладзіць арганізацыйна. З’арганізаваць вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)