выняць, выму, вымеш, выме; зак., што.

1. Дастаць адкуль‑н., з чаго‑н. Выняць газеты з паштовай скрынкі. ▪ Маладзіца выняла з печы чыгунок і паставіла на стол. Мележ. [Пячнік] спрытна пастукаў малатком па сценцы.., выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам. Даніленка. // Выставіць што‑н. устаўленае. Выняць дубэльты з вокнаў. // Выцягнуць, выслабаніць што‑н. Выняць нагу са стрэмя.

2. Спец. Вычарпаць (зямлю, грунт) каўшом. Выняць грунт з катлавана.

•••

Выняць душу — а) давесці да смерці; б) маральна замучыць, знясіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)