лабавы, ‑ая, ‑ое.

1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. ▪ Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход, не паслабляючы лабавога ўдару. Гурскі. // перан. Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам. У. Калеснік.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго‑н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. ▪ Працавалі няспынна абодва кулямёты — вежавы і лабавы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)