цадзілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)