безбілетны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр. / у знач. наз. безбілетны, ‑ага, м. [Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з’еў мяне. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)