аб’ектываваць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., каго-што.

Увасобіць (увасабляць) што‑н. у чым‑н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця. Магчыма, паэту трэба было аб’ектываваць у самастойным чалавечым вобразе носьбіта той выкрывальнай грамадска-рэалістычнай лініі, якая на працягу ўсёй паэмы змагаецца з няспелымі дробнабуржуазнымі ілюзіямі Перагуда. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)