Вы́странчыць ’вельмі дагадзіць ва ўсім’ (Янк. Мат., Выг. дыс.), вы́странчыўшы дзеепрысл. ’зрабіўшы ўсё належнае’ (Сцяшк.). Ад польск. stręczyć ’раіць, рэкамендаваць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)