Вы́малат ’вымалачаная салома’ (Сцяшк.). Рус. вы́молот ’вымалочванне; умалот’, укр. ви́молот ’умалот’, польск. wymłot, wymłót ’тс’, чэш., славац. výmlat ’вымалочванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад вы́малаціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)