Вузе́льчык ’птушка, падобная на мухалоўку’ (Жд., 2). Ад вузе́льчык, памянш. ад ву́зел (гл.), відаць, з прычыны малых намераў птушкі; параўн. таксама вузе́льчык ’малы пакуначак у хусцінцы’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)