*Вужо́вае малако́, вужо́вэ молоко ’малачай кіпарысавы, Euphoria cyparissias L.’ (Бейл.). Ад вуж. Параўн. сербскую народную назву малачая звычайнага Euphorbia L. — змијско (змијино) млеко і ням. Wolfsmilch (Сіманавіч, 191). Аб матывах намінацый гл. вужовыя ягады.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)