Ву́скарка ’скварка’ (Мат. Гом.), ву́скорка ’тс’ (КСТ), ву́скварок ’тс’ (КСТ). Гл. вы́скаркі, вы́скваркі, в у корані страчана ў формах з оканнем у выніку зліцця спецыфічнага для поўдня Беларусі в (часта ўспрымаецца як ў, Бузук, Спроба, 56) і моцна лабіялізаванага о.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)