Вуй1 ’дзядзька па маці’ (Янк. БП, 537); ’дзядзька’ (Сцяшк. МГ), ву́йко ’дзядзька, брат маці’ (Бесар.), укр. ву́йко ’дзядзька, брат бацькі’, рус. уй, вуй ’дзядзька, брат маці’, польск. wuj, wujek, чэш. ujec, славац. ujec, ujko, ujo, в.-луж. wuj, н.-луж. hujk, балг. вуйка́, ву́йко, ву́йчо, макед. вујко, серб.-харв. у̏ја̄к, у̏јац, славен. ujěc. Прасл. *ujь — дакладны адпаведнік ст.-прус. awis ’дзядзька’; параўн. таксама літ. avúnas ’дзядзька’, гоц. awō ’баба’, ст.-в.-ням. ô‑heim, ст.-ісл. aue ’пляменнік’, лац. avus ’дзед’, avunculus ’дзядзька’, якія ўзыходзяць да і.-е. *au̯os (au̯i̯os?) (Младэнаў, 74; Фасмер, 4, 155; Махэк₂, 668; Трубачоў, История терм., 81 і наст.; БЕР, 1, 198; Брукнер, 637; Шаур, Etymologie, 47; адносна суфікса ‑jь гл. Слаўскі, SP, 1, 8 і наст.).

Вуй2 выкл. ’ой’ (Шат.). Гл. уй ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)