Во́дгалас (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́тголос, укр. ві́дголос, польск. odgłos, серб.-харв. odglas, славен. odglàs, макед. одглас. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да *адгаласіць; параўн. рус. отголосить, польск. odgłosić się і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)