Ві́сла (абразл. уст.) ’віславухі’ (зэльв., Сцяц.). Утворана ад дзеепрыметніка ві́сл‑ы (< віслъ) і суф. Nomen agentis ‑а. Да вісець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)