Валяр’я́нка ’лякарства’ (КТС). Суфіксальнае ўтварэнне ад прыметніка — універбізацыя словазлучэння валярʼянавыя каплі. Параўн. Шанскі, 1, В, 11.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)